Слова "манета" паходзіць ад імя багіні Юноны (Juno Moneta), пры храме якой у Старажытным Рыме ў III стагоддзі да нашай эры знаходзіўся манетны двор. На працягу больш за дзве тысячы гадоў (з часу свайго з'яўлення ў VII стагоддзі да нашай эры і да XVIII–XIX стагоддзяў) манеты з'яўляліся практычна адзіным інструментам грашовага абарачэння. З шырокім распаўсюджваннем папяровых грошай яны паступова ператварыліся з асноўнага плацежнага сродку ў дапаможны. Тым не менш нават у наш час, калі ажыццяўляюцца банкаўскія разлікі, існуюць крэдытныя карты і электронныя грошы, манеты працягваюць адыгрываць сваю ролю ў грашовым абарачэнні.
27 снежня 1996 года былі выпушчаны першыя манеты Рэспублікі Беларусь. Іх з'яўленне — вынік станаўлення суверэннай дзя...
Банк – гэта надзейна
Захаванасць грашовых укладаў насельніцтва ў банку гарантуе дзяржава. Калі банк раптам пазбавіцца ліцэнзіі або абанкруціцца, грошы ўкладчыкам верне спецыяльнае Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў.
Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў – дзяржаўная структура, якая існуе ў Беларусі з 2008 года. У выпадку ліквідацыі або неплацежаздольнасці любога банка ў краіне, Агенцтва вяртае ўкладчыкам-фізічным асобам усю суму ўкладу. Робіцца гэта за кошт абавязковых узносаў, якія банкі рэгулярна пералічваюць у агенцтва.
Пры гэтым не важна, ці з’яўляецца ўкладчык беларусам ці замежнікам. Свае грошы ён зможа забраць у любым выпадку пасля таго, як напіша заяву аб кампенсацыі ср...
КРЭДЫТНАЯ ГІСТОРЫЯ!
Сёння для таго, каб азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй не абавязкова ісці ў Нацыянальны банк. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт! Якія звесткі ўтрымлівае ваша крэдытная гісторыя, навошта яе ведаць, як гэта зрабіць і ці можна яе змяніць?! Даведаемся адказы на гэтыя важныя пытанні.
Што такое крэдытная гісторыя?
Крэдытнай гісторыяй называюцца звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па здзелках крэдытнага характару і дагаворах забеспячэння (крэдыт, авердрафт, пазыку, даручальніцтва, гарантыя, заклад). Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Крэдытная гісторыя фарміруецца са звестак, якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавы...
Падаткі – гэта абавязковыя плацяжы, якія фізічныя асобы і арганізацыі пералічваюць у бюджэт. За кошт гэтых сродкаў дзяржава можа выконваць свае асноўныя функцыі: забяспечваць сацыяльную падтрымку, фінансаваць адукацыю, ахову здароўя, правапарадак, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, будаўніцтва дарог і гэтак далей.
У гісторыі развіцця грамадства яшчэ ні адна дзяржава не змагла абысціся без падаткаў, паколькі для выканання сваіх абавязкаў перад грамадствам ёй патрабуецца вялікая сума грашовых сродкаў.
Зыходзячы з гэтага, памер падатковых ставак можа вызначацца сумай расходаў дзяржавы на выкананне мінімуму яго функцый: у краінах з бясплатнай для грамадзян медыцынай, адукацыяй, маштабнай сацпадтрымкай падаткі могуць быць вышэй, у іншых...
З развіццём інтэрнэт-тэхналогій махлярства ў сеціве стала больш складаным і вытанчаным. Злачынцы ўвесь час распрацоўваюць новыя метады падману, каб абыйсці сістэмы бяспекі і атрымаць доступ да чужых асабістых даных, фінансавых рэсурсаў або канфідэнцыйнай інфармацыі. У гэтым артыкуле мы распавядзем пра некалькі сучасных спосабаў махлярства ў сеціве, каб перасцерагчы вас ад магчымых праблем. Як кажуць у народзе: пільнасць ніколі не бывае марнай.
Фэйкавыя дадаткі банкаў
У Беларусі з’явілася новая схема анлайн-махлярства, звязаная з фэйкавымі банкаўскімі дадаткамі. Кіберзлачынцы звяртаюцца да замаскіраваных праграм выдаленага доступу пад выглядам легітымных банкаўскіх дадаткаў і распаўсюджваюць іх праз месэнджэры, выдаючы сябе за супрацоў...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Аблігацыя – гэта каштоўная папера, якая дае трымальніку права ў вызначаны тэрмін атрымаць ад эмітэнта аблігацыі яе намінальны кошт, а таксама ў некаторых выпадках дадатковы працэнтны даход.
Гучыць злёгку мудрагеліста, але сутнасць простая. Кожная аблігацыя мае намінальную цану – яна можа быць любой, хоць 100 рублёў, хоць 500 долараў. Звычайна інвестар купляе аблігацыю па цане, роўнай наміналу ці крыху менш за намінал. А калі падыходзіць тэрмін пагашэння аблігацыі – яе эмітэнт (гэта значыць той, хто выпусціў аблігацыю) вяртае пакупніку намінальны кошт у поўным аб'ёме і некаторы дадатковы даход.
Як зарабляць на аблігацыях
Даход па аблігацыях можа фармiравацца двума спосабамі ў залежнасці ад таго, якую паперу вы купляеце – ...
Не так даўно, каб адправіць ліст у суседні горад, трэба было пісаць на паперы ручкай і несці канверт на пошту, разлічваючы на некалькі дзён дастаўкі. Сёння, калі ёсць е-mail і мабільныя тэлефоны, не трэба нават уставаць з крэсла, проста націснуў кнопачку - і ліст праз пару секунд у адрасата, нават калі ён знаходзіцца за акіянам. Для здзяйснення плацяжоў хадзіць у банк сёння таксама не абавязкова. Навошта, калі ёсць інтэрнэт-банкінг, які дазваляе кіраваць сваімі грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку ў банку, не выходзячы з хаты, з любой кропкі зямнога шара, у любы час сутак.
Што такое інтэрнэт-банкінг
Інтэрнэт-банкінг – гэта адна з формаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, тэхналогія, якая дазваляе кліенту атрымаць...
Кожны ўладальнік аўтамабіля згодна з законам павінен аформіць для свайго «жалезнага каня» страхавы поліс АСГА, які страхуе грамадзянскую адказнасць кіроўцы перад іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Калі па віне кіроўцы адбудзецца ДТЗ – страты пацярпеламу боку будуць пакрыты страхавой кампаніяй.
Поліс АСГА з'яўляецца абавязковым дакументам для допуску аўтамабіля да дарожнага руху. Пры яго адсутнасці кіроўцу прыйдзецца заплаціць штраф.
Для афармлення АСГА трэба звярнуцца ў страхавую кампанію з наступнымі дакументамі:
Пашпарт уладальніка транспартнага сродку або іншы дакумент, які замяняе яго
Тэхнічны пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае права на валоданне транспартным сродкам
Дзякуючы АСГА ў некаторых выпадках можна афор...
Я страціла свой экзэмпляр дамовы з банкам. Чым мне гэта пагражае і што рабіць?
Звярніцеся ў офіс банка, дзе заключалі дамову. Копія дамовы можа быць прадастаўлена бясплатна або за вызначаную плату. Страта асабістага экзэмпляра дамовы не цягне ніякіх зменаў у абавязках паміж вамі і банкам.