RSS-канал
Пенсіянеры × Ачысціць
12.12.2023

Прапануем азнаёміцца з тэставымі заданнямі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці 2023 года.

31.08.2023

Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі і аўтарскі калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавалі вучэбна-метадычны камплект "Асновы фінансавай граматнасці" для факультатыўных заняткаў навучэнцаў 5–7-х класаў, які складаецца з дапаможніка для навучэнцаў і дапаможніка для настаўнікаў (далей – ВМК).

24.01.2023

Нацыянальны банк аб'яўляе аб старце конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік аб супергероі (вядомым або прыдумаць уласнага), надзяліўшы яго адной або некалькімі "суперсіламі" фінансавай граматнасці. Рэкамендуемая працягласць відэароліка – 3 хвіліны.

30.08.2021

Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі і аўтарскі калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню ў Беларусі падрыхтавалі вучэбна-метадычны камплект "Асновы фінансавай граматнасці" для факультатыўных заняткаў вучняў 8–9-х класаў, які складаецца з дапаможніка для вучняў і дапаможніка для настаўнікаў (далей – ВМК).

16.08.2021

Хтосьці прывык траціць грошы  пакуль іх не застаецца зусім. Іншыя купляюць толькі самае неабходнае, лічачы кожную капейку. Адкажыце на дзесяць простых пытанняў і даведайцеся наколькі Вы эканомны чалавек. Магчыма, захочаце зрабіць працу над памылкамі.

18.02.2021

Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі і моладдзю падчас міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 22 па 28 сакавіка 2021 г. пад слоганам "Беражы сябе, беражы свае грошы".

22.09.2020

Visa запускае адукацыйную кампанію Payment Security Edu Campaign і серыю навучальных анлайн гульняў па лічбавай бяспецы фінансаў у Беларусі.

16.03.2020

Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі і моладдзю падчас міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 23 па 29 сакавіка 2020 г.