Cёння ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў вучняў 10 класаў прайшоў урок фінансавай пісьменнасці. Маладыя музыканты з цiкавасцю слухалi прэзентацыю з серыі "У фінансах павінен разбірацца кожны".
Дарагiя сябры! Вiншуем вас з Новым годам!
Рэгіянальны форум з такой назвай прайшоў у Мінску 25 - 27 чэрвеня 2015 г. У ім удзельнічалі прадстаўнікі цэнтральных банкаў, міністэрстваў фінансаў, фінансавых інстытутаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рэгіянальныя і міжнародныя эксперты.
Рэкламныя плакаты, якiя распаўсюджваюць ідэю фінансавай граматнасцi, з'явіліся на білбордах у гарадах Беларусі.
20 мая 2015 г. у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выдання "Фінансавая грамата".
Дзякуючы сумесным дзеянням мноства арганізацый, якія былі задзейнічаныя ў праграме павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва, большасць беларусаў схіляецца да таго, каб на пытанне касіра: "Аплачваеце наяўнымі або карткай?" – абраць другі варыянт.
Унутраная плацежная сістэма Белкарт на пастаяннай аснове праводзіць адукацыйныя семінары для навучэнцаў навучальных устаноў г. Мінска. Навучэнцы знаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі абыходжання з плацежнымі карткамі і тэрмінальным абсталяваннем.