01.09.2023 - 08.12.2023

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод школьнікаў пройдзе ў Беларусі ў верасні - снежні 2023 года.

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці ў нашай краіне, арыентаваных на школьнікаў і моладзь.

Асноўная мэта алімпіады – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі.

Алімпіядныя заданні накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчымы разумныя фінансавыя паводзіны ў сучасным грамадстве, – асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі, інвестыцыі і інш. У тэсты таксама ўключаны задачы на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, што рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі.Таксама можна азнаёміцца ​​з заданнямі мінулых гадоў.

Этапы

Ва ўстановах адукацыі
04.09.2023 - 30.09.2023

     

Раённы этап
20.10.2023 - 20.10.2023

       

Абласны (Мiнскi гарадскi) этап
17.11.2023 - 17.11.2023

         

Заключны этап
08.12.2023 - 08.12.2023

     

Алімпіяда праходзіць у нашай краіне штогод пачынаючы з 2014 года і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Летась у алімпіядзе ўзялі ўдзел больш за 24 тысячы навучэнцаў з 2 335 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.