02.09.2022 - 09.12.2022

Сёлета ў чатырох этапах  свае фінансавыя веды праверылі больш за 24 тысячы навучэнцаў з 2 335 устаноў  адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці ў нашай краіне, арыентаваных на школьнікаў і моладзь.

Асноўная мэта алімпіады – папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў навучэнцаў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі.

Алімпіядныя заданні накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчымы разумныя фінансавыя паводзіны ў сучасным грамадстве, – асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі, інвестыцыі і інш. У тэсты таксама ўключаны задачы на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.

У дапамогу навучэнцам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, што рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі.Таксама можна азнаёміцца ​​з заданнямі мінулых гадоў.

 

Этапы

Ва ўстановах адукацыі
02.09.2022 - 30.09.2022

                        

Раённы этап
21.10.2022 - 21.10.2022

                     

Абласны (Мiнскi гарадскi) этап
18.11.2022 - 18.11.2022

                     

Заключны этап
09.12.2022 - 09.12.2022

                                   

ВЫНІКІ

Алімпіяда праходзіць у нашай краіне штогод пачынаючы з 2014 года і з’яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці.

У 2022 годзе алімпіяда праходзіла дзявяты раз. За ўсе гады свае веды ў алімпіядзе змаглі праверыць больш за 140 000 навучэнцаў. Непасрэдна сёлета мерапрыемства ахапіла больш за 74 працэнты школ Беларусі.

Пераможцам Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці стаў Леанавец Мікалай (сярэдняя школа № 1 г. Пінска, Брэсцкая вобл.). Пераможца ўзнагароджаны дыпломам I ступені і грашовым прызам у памеры 1 500 беларускіх рублёў.

Другое месца на Рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці заняў Таразевіч Уладзіслаў (Крупская раённая гімназія, Мінская вобл.).Ен ўзнагароджаны дыпломам II ступені і грашовым прызам у памеры 1 250 беларускіх рублёў.

Дыпломам III ступені і грашовым прызам у памеры 1 000 беларускіх рублёў ўзнагароджаны Дзенісюк Арцём (гімназія № 50 г. Мінска).

Удзельнікі заключнага этапу алімпіяды, якія не занялі прызавыя месцы, атрымалі грашовыя прэміі ў памеры 300 беларускіх рублёў і дыпломы фіналістаў. Таксама грашовымі прэміямі ў памеры 300 беларускіх рублёў адзначаны настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцу і прызёраў.

Акрамя таго кожны фіналіст алімпіяды атрымаў  у падарунак ад ЗАТ "БСБ Банк" картку з грашовымі прызамі. Мы спадзяемся, што удельнікі  распарадзяцца грашыма, якія яны зарабілі сваімі ведамі, як фінансава граматныя людзі!

Атрыманыя веды абавязкова спатрэбяцца дзецям у дарослым жыцці незалежна ад будучай прафесійнай адукацыі, выбранай спецыяльнасці і роду дзейнасці.