04.09.2020 - 18.12.2020

Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі праходзіла ў Беларусі ў верасні – снежні 2020 г.

Парадак правядзення рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці зацверджаны сумеснай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі ад 3 жніўня 2020 г. № 257/210.

Алімпіядныя заданні ўключаюць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія датычацца фінансаў.

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальным банкам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, рэкамендуемыя крыніцы інфармацыі, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. Азнаемцеся з метадычнымі рэкамендацыямі можна тут.

Этапы

Ва ўстановах адукацыі
04.09.2020 - 30.09.2020

   

Раённы этап
23.10.2020 - 23.10.2020

  

Абласны (Мiнскi гарадскi) этап
20.11.2020 - 20.11.2020

  

Заключны этап
18.12.2020 - 18.12.2020

   

 ВЫНІКІ

Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вызначаны па выніках яе фінальнага этапу, які адбыўся 18 снежня 2020 года.

Ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі арганізацыйным камітэтам алімпіяды было прынята рашэнне правесці заключны этап у дыстанцыйным фармаце з дапамогай сістэмы дыстанцыйнага навучання і тэсціравання MOODLE. Для арганізацыі гэтага этапу Міністэрствам адукацыі была прапанавана пляцоўка ДУА "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі".

У фінале алімпіяды першае месца заняў Шмыдрын Вадзім (Віцебскае кадэцкае вучылішча). Пераможца атрымае дыплом I ступені і грашовы прыз у памеры 1 000 беларускіх рублёў.

Дыплом II ступені і грашовы прыз у памеры 900 беларускіх рублёў атрымаў Мартынюк Міхаіл (сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы, Брэсцкая вобласць). 

Дыплом III ступені і грашовы прыз у памеры 800 беларускіх рублёў у Гізоўскага Мікіты (Вейнянская сярэдняя школа, Магілёўскі раён).

У чатырох этапах свае фінансавыя веды праверылі больш за 20 тыс. навучэнцаў 10–11-х класаў з 2 047 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны.