02.09.2024 - 27.12.2024

Конкурс на лепшую навуковую  работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў

Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

 

– конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў;

– конкурсныя работы аспірантаў.

 

Конкурс праводзіцца ў тры этапы.

На першым этапе пройдзе прыём работ, далей арганiзатары адбiраюць да 25 работ ў кожнай намiнацыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi да афармлення, навуковай навiзны, актуальнасцi i практычнай значнасцi.

На другiм этапе Экспертным саветам вызначаюцца да 12 фiналiстаў конкурса.

На трецiм (заключным) этапе вызначаюцца пераможцы i прызеры конкурса.

 

Галоўны прыз у кожнай намінацыі – грашовая прэмія ў памеры 1 200 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, – 1 000 і 800 беларускіх рублёў адпаведна.

Па рашэнні Экспертнага савета грашовымі прэміямі ў памеры 200 беларускіх рублёў могуць быць адзначаны работы фіналістаў, якія не зоймуць прызавыя месцы.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 3 кастрычніка 2024 г. накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by

- заяўку,

- конкурсную работу,

- справаздачу аб праверцы на арыгінальнасць.

Этапы

Першы этап
02.09.2024 - 03.10.2024

Прыём работ. Да работы неабходна дадаць справаздачу аб праверцы на арыгінальнасць з дапамогай бясплатных анлайн-рэсурсаў (etxt.ru, antiplagiat.ru) у форме графічнага малюнка экрана (скрыншота) (арыгінальнасць – не менш за 80%),  а таксама - заяўку на ўдзел у конкурсе.
Аргкамітэтам адбіраюцца да 25 работ у кожнай намінацыі для перадачы членам Экспертнага савета.

Другi этап
12.10.2024 - 15.11.2024

Экспертны савет ацэньвае конкурсныя работы на аснове крытэрыяў: навуковая навізна, актуальнасць даследавання, паўната і логіка выкладу матэрыялу, практычнае значэнне вынікаў конкурснай работы. Вызначаюцца да 12 фіналістаў конкурсу.

Трэцi этап
16.11.2024 - 27.12.2024

Фіналісты прадстаўляюць і абараняюць свае даследаванні ў Нацыянальным банку перад членамі Экспертнага савета. Вызначаюцца па тры пераможцы ў кожнай намінацыі.