06.09.2021 - 30.12.2021

Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы. Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

– конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў;

– конкурсныя работы аспірантаў.

Галоўны прыз у кожнай намінацыі – грашовая прэмія ў памеры 1 000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, – 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна.

У конкурсе могуць узяць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Этапы

Накіраванне заявак і конкурсных работ
06.09.2021 - 29.10.2021

   

Ацэнка работ экспертным саветам
30.10.2021 - 30.11.2021

   

Прадстаўленне і абарона работ фіналістамі*
01.12.2021 - 30.12.2021

     

*Ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі старшыня экспертнага савета можа прыняць рашэнне аб адмене другога этапа конкурсу. У гэтым выпадку пераможцы і прызёры конкурсу вызначаюцца экспертным саветам па выніках першага этапу конкурсу.