У Нацыянальным банку 31 кастрычніка 2019 года адбыўся фінал штогадовага конкурсу на лепшую працу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў беларускіх ВНУ.
ВЫНІКІ
У фінале конкурсу аўтары васьмі лепшых навуковых работ прадстаўлялі і абаранялі свае даследаванні перад членамі экспертнага савета.
Пераможцам у намінацыі «Конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў» стала студэнтка Палескага дзяржаўнага універсітэта Яўгенія Шчэрба, якая прадставіла працу «Выкарыстанне індыкатараў вымярэння даверу фізічных асоб да нацыянальнай валюты».
Другое месца прысуджана магістранту Беларускага дзяржаўнага універсітэта Алегу Гічану за работу «Практыка распрацоўкі скорынгавай карты ў сучасных банках Рэспублікі Беларусь».
Трэцяе прызавое месца заваявалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Кузюк і Вікторыя Куфто, якія прадставілі сумеснае даследаванне на тэму «Эканаметрычнае мадэляванне дэпазітаў насельніцтва Беларусі».
У намінацыі «Конкурсныя работы аспірантаў» прызавыя месцы занялі аспіранты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Пераможцам стаў Анатоль Харытончык з працай «Павышэнне даверу да Нацыянальнага банка, як фактар павелічэння эфектыўнасці трансмісійнага механізму манетарнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь».
Другое месца ў Арцёма Левенкова за работу «Роля дзяржавы ў павышэнні эфектыўнасці выканання нацыянальнай валютай сваіх функцый».
Рашэннем экспертнай каміссіі трэцяе месца не прысуджалася.
Конкурс на лепшую працу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Раней у ім удзельнічалі студэнты трох вну - Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2019 году спіс магчымых удзельнікаў конкурсу быў пашыраны - права ўдзельнічаць у ім атрымалі студэнты ўсіх вну краіны, а таксама магістранты і аспіранты.
Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца стымуляванне моладзі да навукова-даследчай дзейнасці па фінансавых дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.