24.01.2023 - 27.03.2023

У  сувязі з Тыднем фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (з 20 па 26 сакавіка 2023 года) Нацыянальны банк традыцыйна праводзіць конкурс відэаблогераў.

Прызы

Галоўны прыз у кожнай узроставай групе – грашовая прэмія.

Журы таксама мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

Удзельнікі

У конкурсе могуць узяць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад сямі да трыццаці аднаго года. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць толькі адну работу. Конкурс будзе праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях.

 

Катэгорыі

ад 7 гадоў да 12 гадоў

ад 13 гадоў да 16 гадоў

ад 17 гадоў да 31 года

ПАТРАБАВАННІ ДА ВІДЭАРОЛІКА

Рэкамендуемая працягласць відэароліка, які прадстаўляецца на конкурс, складае тры хвіліны. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку, якая змяшчае згоду на апрацоўку персанальных даных.

ПРА ШТО ПАВІНЕН БЫЦЬ ВІДЭАРОЛІК

Ці ёсць у вас любімы супергерой? Якія ў яго звышздольнасці? Магчыма, ён можа лётаць, рассекчы супраціўніка сталёвымі кіпцюрамі, рухаць планеты ці наносіць зруйнавальныя ўдары, ратуючы сусвет.

У рэальным жыцці ратаваць сусвет прыходзіцца нячаста, а вось фінансавы дабрабыт чалавека поўнасцю залежыць ад яго фінансавых кампетэнцый. Менавіта яны з'яўляюцца суперсілай для паспяховага зарабляння, рацыянальнага выкарыстання, захавання і прымнажэння грашовых сродкаў. Давайце пафантазіруем, якія суперздольнасці нядрэнна дапамаглі б у гэтым. А можа, нават выратавалі б чалавецтва.

Прапануем удзельнікам конкурсу зняць відэаролік аб сваім любімым супергероі (ці прыдумаць свайго ўласнага). І надзяліць яго адной ці некалькімі суперсіламі фінансавай граматнасці. Якімі суперздольнасцямі фінансавай граматнасці будзе валодаць ваш герой? Як ён можа іх выкарыстоўваць? Супергерой з якой здольнасцю пераможа ў бітве за фінансавы дабрабыт? Ці ўсе здольнасці аднолькава важныя? Дзе можна знайсці такую суперсілу?

Конкурсныя работы