13.03.2019 - 18.03.2019

Тэма конкурса відэаблогераў у 2019 годзе "Грошы, інфляцыя і коштавая стабільнасць".

   Прызы

Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі – грашовая прэмія.

1000 беларускіх рублёў*

* у кожнай узроставай катэгорыі

700 беларускіх рублёў*

* у кожнай узроставай катэгорыі

500 беларускіх рублёў*

* у кожнай узроставай катэгорыі

Журы конкурсу мае права назначаць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

   Удзельнікі

У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 7 да 31 года. Кожны ўдзельнік конкурсу можа даслаць толькі адну работу. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях:  

 Катэгорыі      

ад 7 гадоў да 12 гадоў

ад 13 гадоў да 17 гадоў

ад 18 гадоў да 31 года  

 

Патрабаванні да заяўкі і відэароліка  

Рэкамендуемая працягласць відэароліка, прадстаўленага на конкурс, складае тры хвіліны. Запоўніць заяўку (бланк анкеты можна спампаваць тут). Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе, зацверджаным пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 11.02.2019 № 64 можна тут.


 

Конкурсныя работы